Logo
Print this page

Пра цуды, веру і Божае Нараджэнне - біскуп Віцебскі выступіў на ТБ

У перадачы таксама ўзялі ўдзел вiкарый парафii Святой Барбары Вiталь Сапега і моладзь касцёла, якая выступіла са спевамі [відэа]

Апублікаваны запіс тэлеперадачы «Вячэрні Віцебск» з удзелам старшыні Канферэнцыі каталіцкіх біскупаў Беларусі, бiскупа Вiцебскага Алега Буткевiча i вiкарыя парафii Святой Барбары Вiталя Сапегі. Перадача выйшла ў эфір напярэдадні Божага Нараджэння, у Вігілію 24 снежня.

Гаворка вядучых з духавенствам ішла пра сутнасць свята і «галоўны Божы цуд», пра тое, як можна растлумачыць цуды, а таксама пра тое, як усведамляць сябе вернікам і не расчаравацца ў веры, як прыняць дапамогу Бога. Размаўлялі і пра тое, што змяненне клімату з'яўляецца вынікам дзеянняў чалавека.

Таксама ў перадачы двойчы прагучала выступленне супольнасцi моладзi касцёла Святой Барбары і, канешне, віншаванне са святам. Дарэчы, біскуп Алег Буткевіч ужо не першы раз становіцца госцем эфіру тэлерадыёкампанiі «Вiцебск».

Media

FaLang translation system by Faboba
Template Design © Joomla Templates | GavickPro. All rights reserved.