Чаму Скарыну не прызнаюць святым? У Беларусі і гарадах Еўропы адзначылі 500-годдзе ягонага малітоўніка
- Written by KATOLIK.LIFE
- Published in Царква
- Add new comment
Біскупы адначасова цэлебравалі святыя Імшы ў Полацку, Мінску, Вільні, Варшаве, Празе і Падуі
У Полацку, на радзіме беларускага першадрукара Францішка Скарыны, 20 студзеня адбылася св. Імша з удзелам біскупа Алега Буткевіча, старшыні Канферэнцыі каталіцкіх біскупаў Беларусі. Цэлебрацыя ў Полацку, а таксама ў Мінску, Вільні, Варшаве, Празе і Падуі прайшлі з нагоды 500-годдзя выдання першага малітоўніка на беларускай мове - «Малой падарожнай кніжыцы». Ва ўсіх гэтых гарадах, звязаных з асобай Скарыны, каталіцкія іерархі маліліся за першадрукара і дзякавалі Богу за ягоную асветніцкую і друкарскую дзейнасць.
- Ён не проста жыў верай, а імкнуўся перадаць гэту веру іншым, хацеў пашырыць духоўную асвету сярод суайчыннікаў. Як жа актуальна гэта і ў наш час! Духоўнае развіццё патрабуе асаблівай увагі чалавека, - падкрэсліў падчас гаміліі біскуп Буткевіч.
Ён адзначыў, што дагэтуль невядома месца пахавання Скарыны, і такі факт перашкаджае распачаць працэс ягонай беатыфікацыі. «А гэты чалавек напэўна гэтага заслугоўвае», - заўважыў віцебскі ардынарый. Нагадаем, раней паведамлялася, што астанкі Скарыны шукалі ў Чэхіі, каб перанесці іх у Беларусь.
У Мінску ўрачыстую цэлебрацыю св. Імшы ўзначаліў Генеральны вікарый Мінска-Магілёўскай архідыяцэзіі біскуп Юрый Касабуцкі. На свяце прысутнічаў амбасадар Чэхіі ў Беларусі.
Related items
- Загадкі Каралевы Беларусі: уратавала ад маскоўскай акупацыі, знікла і зноў аб'явілася
- Мілыя фота з жывёламі ў Баранавічах выклалі манаскія асобы
- Пасля сутак на мяжы кіроўцу не ўпусцілі ў Беларусь з Польшчы. Прычына небанальная
- Адпраўка ў войска ў Беларусі адбываецца з удзелам святароў
- Пацалунак пад абразом і цягнік з адным вагонам – чым дзеліцца парафія ў глыбінцы