Logo
Print this page

За тыдзень сабралі 20 тыс. рублёў. Стаў вядомы кошт рамонту катэдры ў Магілёве пасля урагану

Біскуп Аляксандр Яшэўскі мае надзею, што калісьці касцёл перададуць ва ўласнасць парафіі

У Магілёве забяспечылі накрыццё катэдральнага касцёла на зімовы перыяд, паведаміў біскупскі вікарый для Магілёва і Магілёўскай вобласці біскуп Аляксандр Яшэўскі на сваёй старонцы ў Instagram. Тут паставілі часовыя кроквы і накрылі разбураную частку даху часовым матэрыялам. Нагадаем, 14 студзеня ў Магілёве моцны вецер знішчыў частку даху старажытнай святыні - гістарычнай катэдры. Біскуп Яшэўскі звярнуўся па дапамогу. За тыдзень на рамонт даху касцёла пералічылі амаль 20 тыс. рублёў.

- Наступны этап - гэта рамонт усяго даху плошчай 260 м2. Аднаўленне пашкоджанай часткі павінен аплаціць уласнік будынка - камунальнае прадпрыемства, а замену другой часткі, якая складае 130 м2 - парафія. Паводле камерцыйнай прапановы будаўнічай арганізацыі, кошт замены ўсяго даху над уваходам у касцёл будзе складаць 77 тыс. 90 рублёў. Парафія павінна сабраць 38 тыс. 545 рублёў на замену другой часткі, - паведаміў біскуп Яшэўскі.

Паводле яго, невядома, «колькі ўкладзе ўласнік, таму трэба заўсёды быць гатовымі на большыя выдаткі з боку парафіі, каб святыня, - якую, маем надзею, калісьці перададуць ва ўласнасць парафіі, - мела годны выгляд і была захавана ад разбуральных ўздзеянняў».

Усім, хто далучыўся і жадае далучыцца да дапамогі ў справе рамонту даху гістарычнай магілёўскай катэдры пасля ўрагану, іерарх выказвае шчырую падзяку і ад усяго сэрца благаслаўляе.

Рэквізіты:

р/с BY64BLBB30150700187012001001
ОАО «Белинвестбанк»,
БИК BLBBBY2X
УНП 700187012
получатель платежа: «Римско-католический приход Успения Пресвятой Девы Марии в г. Могилеве»
назначение платежа: добровольное пожертвование

Last modified onСерада, 26 Студзень 2022 20:21
FaLang translation system by Faboba
Template Design © Joomla Templates | GavickPro. All rights reserved.