Logo
Print this page

Самы папулярны каталіцкі Instagram Беларусі. Што там можна ўбачыць?

Паглядзелі старонку, якая набрала ўжо звыш 7 тысяч падпісчыкаў

Старонка @catholic_belarus у Instagram набрала ўжо звыш 7 тысяч падпісчыкаў. Гэта найбольш папулярная беларуская каталіцкая старонка ў гэтай сацыяльнай сетцы. Што пра яе вядома і што там можна ўбачыць?

Старонку вядзе фатограф Павал Хадзінскі - каталіцкі вернік з Мінска, які ўжо шмат гадоў здымае не толькі партрэты і фотагісторыі, але і рэпартажы з жыцця Каталіцкага Касцёла. У архіве Паўла - шмат здымкаў святыняў, партрэтаў каталіцкіх святароў, манахаў, біскупаў, якімі ён дзеліцца на старонцы ў Instagram.

Важныя моманты, вядомыя асобы, нечаканыя ракурсы, цікавыя кадры - усё гэта можна знайсці на старонцы, якая адлюстроўвае ў фотаздымках сучасную гісторыю каталіцтва ў Беларусі.

FaLang translation system by Faboba
Template Design © Joomla Templates | GavickPro. All rights reserved.