Logo
Print this page

Гістарычная падзея: Папа Рымскі прысвеціць Расію і Украіну Беззаганнаму Сэрцу Марыі

Чаму так і што гэта азначае? Аб гэтым Пантыфіка прасілі шматлікія вернікі

Тэрміновую навіну паведамілі ўвечары 15 сакавіка ў Ватыкане: Папа Францішак прыняў рашэнне прысвяціць Расію і Украіну Беззаганнаму Сэрцу Марыі. Гэта адбудзецца ва ўрачыстасць Звеставання Пана 25 сакавіка 2022 года ў 17.00, падчас пакутнага набажэнства ў базыліцы святога Пятра. Адначасова ў партугальскай Фаціме гэта здзейсніць кардынал Конрад Краеўскі, паведамляе vaticannews.va/be.

Чаму гэта падзея стане гістарычнай і што яна азначае? Маці Божая падчас аб’яўлення 13 ліпеня 1917 года ў Фаціме прасіла аб прысвячэнні Расіі Яе Беззаганнаму Сэрцу, заяўляючы, што, калі гэтая просьба не будзе прынята, Расія працягне распаўсюджваць “свае памылкі па ўсім свеце, спрыяючы войнам і пераследу”.

Пасля аб'яўленняў у Фаціме было некалькі падобных набажэнстваў - у перыяд з 1942-га па 1984 гады. У цяперашняй сітуацыі, пасля ваеннага нападу Расіі на Украіну, Папа вырашыў зноў адказаць на просьбу Панны Марыі і прысвяціць Яе Беззаганнаму Сэрцу адначасова дзве краіны. Аб гэтым Пантыфіка прасілі украінскія біскупы, а таксама шматлікія вернікі - у тым ліку з Беларусі.

FaLang translation system by Faboba
Template Design © Joomla Templates | GavickPro. All rights reserved.