Дзівосны выпадак: арыштаванага святара з Лынтупаў выпусцілі на волю
- Written by KATOLIK.LIFE
- Published in Царква
- Add new comment
Нечаканае вызваленне з радасцю ўспрынялі парафіяне, якія ўвесь час маліліся за пробашча
Увечары 6 красавіка пробашч рыма-каталіцкай парафіі Святога Апостала Андрэя ў Лынтупах (Віцебская вобласць) ксендз Аляксандр Баран выйшаў на волю. Яго адпусцілі з ізалятару раней тэрміну. Па рашэнні суда, які прызначыў святару 10 сутак арышту, пробашча павінны былі вызваліць 8 красавіка.
Аднак, як распавялі Katolik.life парафіяне, ксендз Аляксандр нечакана апынуўся на волі і ўжо 7 красавіка цэлебраваў у касцёле святую Імшу:
«Святара з камеры выклікалі на размову. Сказалі, што відаць цяпер шмат спраў перад святамі – наперадзе Пальмовая нядзеля і Вялікі Тыдзень, а затым Пасха - і без тлумачэння прычын і каментароў вызвалілі. Канешне, пробашч стомлены пасля зняволення. А двое сутак свабоды - падарунак ад Пана Бога».
Іншыя падрабязнасці раптоўнага вызвалення пакуль невядомыя. Парафіяне мяркуюць, што на такое рашэнне паўплываў грамадскі рэзананс і моцная малітва за святара, якую ладзілі ў парафіі, а таксама святары і вернікі з усёй Беларусі.
Нагадаем, ксяндза Аляксандра асудзілі за «несанкцыянаванае пікетаванне» і «распаўсюд экстрэмісцкіх матэрыялаў». Ён назваў абвінавачванні цалкам несправядлівымі і патлумачыў чаму. Аднак суд усё роўна прызнаў яго вінаватым.
Related items
- Загадкі Каралевы Беларусі: уратавала ад маскоўскай акупацыі, знікла і зноў аб'явілася
- Мілыя фота з жывёламі ў Баранавічах выклалі манаскія асобы
- Не святар: разабралі памылковую інфармацыю пра затрыманне верніка ў Омску
- Пасля сутак на мяжы кіроўцу не ўпусцілі ў Беларусь з Польшчы. Прычына небанальная
- Адпраўка ў войска ў Беларусі адбываецца з удзелам святароў