Застаецца пад крыжам. У гняздо на разбураным касцёле ў Зембіне вярнуўся бусел
- Written by KATOLIK.LIFE
- Published in Царква
- Add new comment
Нядаўна абвалілася частка фасада храма, таму франтон могуць знесці. Рашэнне пакуль не прынята
Здымкі вядомага разбуранага каталіцкага храма ў вёсцы Зембін пад Мінскам апублікаваў фатограф Сяргей Плыткевіч. Ён пабываў ля касцёла пасля таго, як абвалілася частка фасада храма, які ўжо даўно знаходзіцца ў аварыйным стане. Дзясяткі гадоў аднаўленчыя працы не праводзіліся, у выніку абвалілася частка сцяны і стварыла пагрозу абвальвання франтона.
Улады пакуль не прынялі рашэнне - умацоўваць астатнюю частку франтона або цалкам зносіць будынак. Гэта той самы знакаміты франтон, які бачылі на многіх фотаздымках - са скульптурай Панны Марыі і гняздом бусла прама пад крыжам. Сяргею Плыткевічу ўдалося зняць момант, як бусел вяртаецца ў гняздо на франтоне касцёла пачатку XIX стагоддзя. Невядома, ці будзе ў гэтай птушкі, сімвала Беларусі, магчымасць вывесці нашчадкаў у сваім гняздзе на руінах храма.
Media
Related items
-
Канцэртамі ў Пінску, Магілёве і Гродне стартаваў маштабны арганны фестываль
-
Пасланне пялёсткамі кветак зашыфравалі каталіцкія манахіні ў Расіі
-
Масавыя Эўхарыстычныя працэсіі прайшлі на Гомельшчыне - фота
-
Будслаўскі касцёл адкрылі для наведвання - ідзе падрыхтоўка да фэсту
-
"100 зраблю - вайна скончыцца". Беларуская паэтка стварае і дорыць аўтарскія ружанцы