Logo
Print this page

Фэст у Будславе-2022: апублікавана праграма ўрачыстасцяў

Свята пройдзе сёлета 1-2 ліпеня

Апублікавана праграма каталіцкага фэсту ў Будславе, які ў 2022 годзе пройдзе 1-2 ліпеня (традыцыйна першыя пятніца-субота месяца). Урачыстасці ў Нацыянальным санктуарыі Маці Божай Будслаўскай запланаваны пад дэвізам «Каралева супакою, маліся за нас» па звычайным сцэнары – са святой Імшой для пілігрымаў і начной працэсіяй у пятніцу, Імшой апоўначы і галоўнай Імшой у суботу. Паведамляецца, што праграму яшчэ чакаюць абнаўленні.

Нагадаем, зараз у касцёле адбываецца аднаўленне купальнага жывапісу і рамонт купала пасля пажару. Упершыню пасля двухгадовага перапынку ў Будслаў зноў прыйдуць арганізаваныя пешыя пілігрымкі з розных куткоў Беларусі.

Праграму свята апублікавала парафія ў сваім ТГ-канале:

Media

FaLang translation system by Faboba
Template Design © Joomla Templates | GavickPro. All rights reserved.