Logo
Print this page

Будслаўскі касцёл адкрылі для наведвання - ідзе падрыхтоўка да фэсту

Працягваецца запіс у пілігрымкі да Маці Божай Будслаўскай

Будслаўскі касцёл адкрылі для наведвання пасля заканчэння чарговага этапу рэстаўрацыі, паведамілі ў парафіі 17 чэрвеня. Уваход у святыню быў прыпынены з 10 траўня - праз год пасля пажару - для прац па рэстаўрацыі купала і аднаўлення купальнага жывапісу.

Цяпер у Нацыянальным санктуарыі ідзе падрыхтоўка да фэсту ў гонар абраза Маці Божай Будслаўскай - свята пройдзе 1-2 ліпеня. Працягваецца запіс у пілігрымкі. Традыцыйныя пешыя паломніцтвы ў Будслаў пасля двухгадовага перапынку адбудуцца з Баранавічаў, Мінска, Нарачы, Полацка, Смаргоні ды іншых куткоў Беларусі. Першая пілігрымка выйдзе з Баранавічаў 23 чэрвеня.

Last modified onСубота, 25 Чэрвень 2022 10:57
FaLang translation system by Faboba
Template Design © Joomla Templates | GavickPro. All rights reserved.