Мінгарвыканкам адмовіў католікам у правядзенні набажэнстваў каля Чырвонага касцёла (+відэа, як цяпер моляцца парафіяне)
- Written by KATOLIK.LIFE
- Published in Царква
- Add new comment
На вуліцы ва ўнутраным дворыку праводзіць святыя Імшы нельга, бо побач знаходзіцца Дом урада [афіцыйны адказ]
Рымска-каталіцкая парафія святога Сымона і святой Алены 8 лістапада апублікавала адказ Мінскага гарвыканкама на зварот аб магчымасці правядзення малітваў у закрытым Чырвоным касцёле.
Улады заявілі, што правядзенне набажэнстваў ва ўсіх частках храма «не ўяўляецца магчымым».
Адносна просьбы парафіі аб магчымасці правядзення святых Імшаў на вуліцы ва ўнутраным дворыку Чырвонага касцёла ў Мінгарвыканкаме заявілі, што «не дапускаецца правядзенне масавых мерапрыемстваў, у тым ліку рэлігійных, на адлегласці менш за 200 метраў» ад будынка ўрада (ён знаходзіцца па суседстве).
Улады адзначылі, што ў архідыяцэзію накіраваны прапановы па свабодных памяшканнях «для часовага правядзення набажэнстваў і дзейнасці супольнасці». Адрасы памяшканняў у лісце не называюцца.
Раней парафіянін Чырвонага касцёла Віктар Ведзень публікаваў фота і відэа аб тым, як пробашч ксёндз Уладзіслаў Завальнюк і некаторыя вернікі моляцца на Ружанцы, па адным шпацыруючы вакол храма.
Media
Related items
- З 7 дзецьмі пасля 25 сутак вядомы прапаведнік пакінуў Беларусь
- «У парафіі 15-20 асоб». Мітрапаліт абвясціў акцыю па падтрымцы Касцёла на Магілёўшчыне
- Беларусы даказваюць у судах «польскія карані» – з дапамогай веры
- На «гучныя» службы ў касцёле паскардзіўся жыхар Смаргоні. Што яму адказалі?
- Не фэйкі і не хакеры: «Радыё Марыя» працягвае збор і тлумачыць непаразуменні