Logo
Print this page

Пробашч Чырвонага касцёла папрасіў прыняць яго ў дворнікі

Святар не можа служыць у закрытым храме, таму хоча прыбіраць яго тэрыторыю

Парафія святога Сымона і святой Алены ў Мінску 21 лістапада паведаміла аб тым, што касцёльны камітэт парафіі атрымаў заяву ад ксяндза Уладзіслава Завальнюка, пробашча закрытага Чырвонага касцёла.

«Паколькі ў сувязі з тым, што з моманту інцыдэнта ўзгарання ў захрыстыі касцёла прайшло два месяцы, і касцёл зачынены, а парафіяльная дзейнасць прыпынена, то я як пробашч парафіі не маю магчымасці праводзіць Багаслужэнні. Таму, каб я мог прыносіць карысць парафіі, прашу дазволіць мне з 21 лістапада выконваць абавязкі дворніка для ўборкі тэрыторыі вакол Чырвонага касцёла, якая на дадзены момант не прыбіраецца»,

- працытавала парафія святара і адзначыла, што касцёльны камітэт разгледзеў заяву і «схіляецца да таго, каб вынесці станоўчае рашэнне, бо двор і сапраўды патрабуе ўборкі».

Нагадаем, амаль два месяцы таму, 26 верасня, у касцёле адбыўся пажар пры загадкавых абставінах, якія не разгалошваюцца. Пасля інцыдэнту дзяржаўныя ўлады цалкам закрылі храм. Парафія не згодна з такім рашэннем.

Media

Last modified onЧацвер, 24 Лістапад 2022 21:56
FaLang translation system by Faboba
Template Design © Joomla Templates | GavickPro. All rights reserved.