Фотафакт: у Ватыкане пачалося развітанне з Папам Бэнэдыктам XVI
- Written by KATOLIK.LIFE
- Published in Царква
- Add new comment
Тысячы людзей стаяць у чарзе, якая расцягнулася на ўсю плошчу Святога Пятра
У Ватыкане 2 студзеня пачалося развітанне з Папам эмерытам Бэнэдыктам XVI, які адыйшоў у вечнасць 31 снежня ва ўзросце 95 гадоў. Ягонае цела без труны знаходзіцца ў базыліцы Святога Пятра. Чарга людзей, якія прыйшлі развітацца з былым Пантыфікам, расцягнулася па ўсёй плошчы Святога Пятра.
Базыліка адчынена ў панядзелак з 9.00 да 19.00, у аўторак і сераду – з 7.00 да 19.00. Пахавальныя ўрачыстасці, якія ўзначаліць Папа Францішак, пройдуць на плошчы Святога Пятра ў чацвер 5 студзеня ў 9.30 па рымскім часе. Квіткі для ўдзелу не прадугледжаны. У пахаванні прымуць удзел афіцыйныя дэлегацыі Германіі і Італіі.
Фота: Reuters, AP, трансляцыя Vatican News
Media
Last modified onПанядзелак, 02 Студзень 2023 13:19
Related items
- Мілыя фота з жывёламі ў Баранавічах выклалі манаскія асобы
- Пасля сутак на мяжы кіроўцу не ўпусцілі ў Беларусь з Польшчы. Прычына небанальная
- Адпраўка ў войска ў Беларусі адбываецца з удзелам святароў
- Пацалунак пад абразом і цягнік з адным вагонам – чым дзеліцца парафія ў глыбінцы
- Загадкавую смерць манахіні расследуюць у Гомелі