BEL
†Бог любіць цябе такім, які ты ёсць! †Хрыстос дабравольна пайшоў на крыж за твае правіны †Смерць пераможана! † Найбольш просты шлях да святасці - не асуджай! †Ісус шукае і чакае цябе! †Хрыстос уваскрос! †Д'ябал не можа зрабіць пекла прывабным, таму ён робіць прывабнай дарогу туды

Здзейснены напад на касцёл у Магілёве: невядомыя разбілі вокны

Парафія звярнулася з заявай у міліцыю, пра зламыснікаў пакуль нічога не вядома

У ноч з 19 на 20 студзеня ў Магілёве здзейснены напад на каталіцкі храм Унебаўзяцця Найсвяцейшай Панны Марыі і святога Станіслава. Невядомыя разбілі шыбы ў вокнах будынку катэдральнага касцёла – адной з найбольш гістарычна важных каталіцкіх святынь у Беларусі.

Як паведамляе Catholic.by, пашкоджаныя вокны прэзбітэрыя, таксама разбітыя наскрозь шыбы капліцы Маці Божай Бялыніцкай і святога Антонія Падуанскага, у тым ліку пашкоджаныя вокны памяшканняў, дзе адбываюцца сустрэчы груп вернікаў. Таксама разбітыя вокны падвальных памяшканняў пад капліцай Маці Божай Бялыніцкай. Адзначаецца, што парафія звярнулася з заявай у міліцыю для расследвання акту вандалізму і прыцягнення да адказнасці зламыснікаў.

Нагадаем, раней неафіцыйна паведамлялася, што перад пажарам у Чырвоным касцёле ў Мінску, пасля якога храм закрылі, невядомыя таксама разбілі вокны. Аб ходзе расследвання пакуль нічога не вядома.

Media

Last modified onПятніца, 20 Студзень 2023 13:32
Дадаць каментарый

Ахоўны код
Абнавіць