Беларускі біскуп пачаў выкладаць у Instagram відэа-пропаведзі
- Written by KATOLIK.LIFE
- Published in Царква
- Add new comment
Іерарх гаворыць па-беларуску, але ёсць субцітры на рускай мове, а таксама сурдапераклад
Генеральны вікарый Мінска-Магілёўскай архідыяцэзіі біскуп Аляксандр Яшэўскі на сваёй старонцы ў Instagram стаў публікаваць кароткія відэа. Яны змяшчаюць каментары і разважанні да нядзельных літургічных чытанняў Божага Слова. Пропаведзь гучыць па-беларуску, але ёсць субцітры на рускай мове, а таксама сурдапераклад для людзей з праблемамі слыху.
У Аляксандра Яшэўскага ўжо два такіх відэа, апошняе — за 22 студзеня, 3-ю звычайную нядзелю. Старонка каталіцкага іерарха мае больш за 1,4 тыс. падпісчыкаў.
Нагадаем, біскуп Аляксандр Яшэўскі стаў першым сярод беларускіх іерархаў, які адкрыў акаўнт у сацыяльных сетках. Таксама ў Facebook прысутнічае Генеральны вікарый Мінска-Магілёўскай архідыяцэзіі біскуп Юрый Касабуцкі.
Related items
- «У парафіі 15-20 асоб». Мітрапаліт абвясціў акцыю па падтрымцы Касцёла на Магілёўшчыне
- Беларусы даказваюць у судах «польскія карані» – з дапамогай веры
- Не фэйкі і не хакеры: «Радыё Марыя» працягвае збор і тлумачыць непаразуменні
- У Ізраілі католікі з Беларусі спакойна перажылі атаку Ірана, але «вайна дастала»
- Без цуду, але з падтрымкай: як «Радыё Марыя» выходзіць з цяжкай сітуацыі