Logo
Print this page

Хрысціянскую перадачу для дзяцей стварылі беларускія католікі

Глядзім у першым 40-хвілінным беларускамоўным відэа падарожжы, даведваемся пра Буднага і Скарыну, вучымся спяваць і гатаваць, пазнаем прыроду і космас, слухаем казкі.

Хрысціянскі відэа-праект для дзяцей на беларускай мове «Анёлкі з вясёлкі» запусцілі 24 лютага каталіцкія вернікі. «Мая каханая жонка Насця загарэлася ідэяй зрабіць дзіцячую перадачу хрысціянскай накіраванасці. І зрабіла! Першы выпуск "Анёлкаў з вясёлкі" ўжо можна паглядзець», – падзяліўся вядомы фатограф і астраном Віктар Малышчыц.

Першы 40-хвілінны выпуск складаецца з раздзелаў «Чароўныя вандроўкі», «Крочым да Бога», «Музычны куфэрак», «Сакрэты раслін», «Смачная хвілінка», «Вышэй неба», «Матуліны казкі».

«Запрашаем усіх у нашу каталіцкую нядзельную школку! Разам з вялікімі і маленькімі героямі вы навучыцеся спяваць вясёлыя песні, рабіць салодкія пачастункі, даведаецеся пра пісьменства, архітэктуру і нават пра космас!», – гаворыцца ў апісанні відэа.

Адзначым, што некамерцыйны праект стваралі на энтузіязме, пры гэтым ён атрымаўся цікавым і якасным. Над першым выпускам працавалі Настасся і Віктар Малышчыц, Аксана Ючкавіч, Ксенія Сямашка, Аліна Сарока, Ксенія Рак, Алена Палякова. Усе героі відэа – з заслаўскай парафіі Нараджэння Найсвяцейшай Панны Марыі.

Media

Last modified onСубота, 25 Люты 2023 12:34
FaLang translation system by Faboba
Template Design © Joomla Templates | GavickPro. All rights reserved.