Logo
Print this page

Не гуляць на тэлефоне, маліцца за спыненне вайны. Якія пастановы зрабіла моладзь на Вялікі пост

Магчыма, гэта прыклады дапамогуць тым, хто яшчэ не абраў сваю пастанову, – каб больш плённа перажываць гэты асаблівы час.

На час Вялікага посту многія вернікі прымаюць канкрэтныя пастановы: што абяцаюць рабіць на працягу гэтых асаблівых 40 дзён, каб навяртацца да Бога, або што ахвяраваць Яму. Мінская парафія святога Сымона і святой Алены апублікавала ў сваім Instagram сторыс з пастановамі на Вялікі пост сваіх падпісчыкаў. Мяркуючы па стылістыцы, асноўная частка паведамленняў – ад моладзі. Прыводзім прыклады – якія пастановы на Вялікі пост абралі маладыя католікі.

– Не есці мучнога і мяснога, ні на каго не крыўдзіцца

– Кожны дзень маліцца да святога Юзафа

– Рабіць людзям толькі дабро

– Па пятніцах – на хлебе і вадзе, а рэшта посту без мяса + чытанне Божага Слова

– Устрыманасць у ежы, чытанне Святога Пісання кожны дзень

– Быць цярплівай і маліцца кожны дзень у інтэнцыі спынення вайны

– Літанія да Найдаражэйшай Крыві Пана Езуса аб спыненні вайны ва Украіне

– У сераду і пятніцу без мяса. Не гуляць на тэлефоне

– Спыніць усялякае асуджэнне і змагацца з лаянкавай гаворкай

– Маліцца за непрыяцеляў

– Больш маліцца і не быць лянівай. Не піць алкаголь, не слухаць музыку, не танчыць

– Быць больш пяшчотнай да блізкіх

– Не асуджаць

– Крыжовы шлях кожны тыдзень

– Кожную пятніцу хадзіць на святую Імшу і на Крыжовы шлях

Магчыма, гэта прыклады дапамогуць тым, хто яшчэ не абраў сваю пастанову, – каб больш плённа перажываць гэты асаблівы час Вялікага посту, каб ён не прайшоў упустую.

Наш канал в Telegram – только важное. Подписаться >

Last modified onНядзеля, 26 Люты 2023 21:12
FaLang translation system by Faboba
Template Design © Joomla Templates | GavickPro. All rights reserved.