Logo
Print this page

Католікі Беларусі сабралі ахвяраванні для пацярпелых ад землятрусу ў Турцыі і Сірыі

Акцыя па збору сродкаў прайшла ў касцёлах. Раней ахвяраванні сабралі католікі Польшчы, фінансавую дапамогу аказваў Ватыкан.

У Другую нядзелю Вялікага посту, 5 сакавіка, у каталіцкіх парафіях Беларусі сабралі ахвяраванні, якія накіруюць на дапамогу пацярпелым ад землятрусу ў Турцыі і Сірыі. Акцыя прайшла пасля нядзельных святых Імшаў у касцёлах паводле закліку каталіцкіх біскупаў Беларусі. Іерархі нагадалі, што Вялікі пост – перыяд, які асабліва звязаны з практыкай міласціны: дапамогі бліжнім, якія знаходзяцца ў патрэбе. Новым выклікам для свету у апошні час стаў землятрус у Турцыі і Сірыі.

Ахвяраванні пералічаць на адмысловы рахунак Дабрачыннага каталіцкага таварыства Caritas, якое накіруе сродкі ў пацярпелыя ад бедства краіны.

Раней збор ахвяраванняў для Турцыі і Сірыі абвяшчаў Caritas у Польшчы і іншых еўрапейскіх краінах. Фінансавую дапамогу накіраваў Сірыі адразу пасля землятрусу Папа Рымскі Францішак. А ў Турцыю была дастаўлена гуманітарная дапамога Ватыкана. Ад землятрусу ў лютым 2023 года ў Турцыі і на поўначы Сірыі загінулі звыш 50 тысяч чалавек, яшчэ амаль 140 тысяч былі параненыя.

Last modified onНядзеля, 05 Сакавік 2023 17:36
FaLang translation system by Faboba
Template Design © Joomla Templates | GavickPro. All rights reserved.