Logo
Print this page

12 гадоў працы: вядомы пастар зрабіў пераклад Бібліі на беларускую мову

Пераклады з арыгінальных моў ужо дасяжныя для чытання і бясплатнага карыстання.

Пастар мінскай хрысціянскай евангелічнай супольнасці «Ян Прадвеснік» Антоні Бокун паведаміў 15 сакавіка, што завяршыў пераклад Бібліі на беларускую мову. Пераклады, зробленыя з моў арыгіналаў, ужо дасяжныя для чытання і бясплатнага карыстання.

«Дзякую Госпаду, што даў у гэты час скончыць пераклад Бібліі на беларускую мову. Я пачаў працу ў 2011 годзе, і вось, праз 12 гадоў, у 2023 годзе, завершаны пераклад Новага Запавету з грэцкай і Старога Запавету з гебрайскай мовы», – напісаў перакладчык.

Цікава, што Антоні Бокун – пратэстанцкі вернік – нарадзіўся ў каталіцкай сям’і і наведваў мінскі касцёл на Залатой Горцы, хацеў стаць манахам-езуітам. А з 1999 года з'яўляецца пастарам пратэстанцкай царквы. За правядзенне «несанкцыянаваных» малітваў Антоні Бокун падвяргаўся судам і арыштам.

Працу з перакладамі Бібліі ён пачаў яшчэ ў 1996 годзе – з рэдагавання перакладу Новага Запавету, зробленага Уладзіславам Чарняўскім.

Нагадаем, раней Каталіцкая царква прадставіла свой пераклад Евангелля >

Media

FaLang translation system by Faboba
Template Design © Joomla Templates | GavickPro. All rights reserved.