Ноч у касцёле правяла моладзь Мінска. Што там адбывалася: відэа
- Written by KATOLIK.LIFE
- Published in Царква
- Add new comment
Падчас вялікапоснага чування моладзь павіншавала арцыбіскупа Юзафа Станеўскага з імянінамі.
У Мінску ў ноч з 18 на 19 сакавіка прайшло велікапоснае чуванне каталіцкай моладзі. У катэдральны касцёл запрасілі ўсіх ахвотных юнакоў і дзяўчат на сустрэчу па тэме "Ці ведала Ты, Марыя?", якая доўжылася ўсю ноч. У праграме чування былі святая Імша, малітвы псальмамі і па Ружанцы, праца ў групах, Крыжовы шлях, адарацыя. Канешне, былі і перапынкі на гарбату.
Цэлебрацыю ўжо нядзельнай святой Імшы – IV нядзеля Вялікага посту называецца Нядзеляй радасці – узначаліў Мітрапаліт Мінска-Магілёўскі арцыбіскуп Юзаф Станеўскі. 19 сакавіка – ва ўрачыстасць святога Юзафа, іерарх адзначае свае імяніны, з якімі яго павіншавала моладзь.
Фота і відэа – са сторыс акаўнта ў Instagram моладзі мінскай катэдры.
Media
Related items
- Адпраўка ў войска ў Беларусі адбываецца з удзелам святароў
- Пацалунак пад абразом і цягнік з адным вагонам – чым дзеліцца парафія ў глыбінцы
- Загадкавую смерць манахіні расследуюць у Гомелі
- З 7 дзецьмі пасля 25 сутак вядомы прапаведнік пакінуў Беларусь
- «У парафіі 15-20 асоб». Мітрапаліт абвясціў акцыю па падтрымцы Касцёла на Магілёўшчыне