Logo
Print this page

Эфектнае відэа: Крыжовы шлях па вуліцах горада правялі ў Смаргоні

З зямлі і паветра заснялі, як увечары з паходнямі і свечкамі вернікі неслі драўляны крыж.

У мінулую пятніцу, перад пачаткам Вялікага тыдня ў католікаў, у Смаргоні правялі Крыжовы шлях па вуліцах горада. Увечары з паходнямі і свечкамі вернікі пранеслі драўляны крыж па горадзе, робячы прыпынкі і разважаючы пра пакуты Збавіцеля. Эфектнае відэа падзеі з зямлі і паветра апублікавалі на старонцы «Фота Відэа аэраздымка ў Смаргоні».

Набажэнства складаецца з 14 стаянняў, якія ўяўляюць сабой успамін эпізодаў Мукі Сына Божага – ад асуджэння на смерць да пахавання ў грабніцы. Стацыі служаць напамінам пра найважнейшыя падзеі апошніх гадзін жыцця Езуса Хрыста і Яго адкупленчай смерці на крыжы, якая явіла бязмежную любоў Бога. Сваімі пакутамі і смерцю Езус адкупіў кожнага чалавека, аднавіў яго адзінства з Богам, адкрыў шлях у вечнае жыццё ў Валадарстве Нябесным.

Наш канал в Telegram – только важное. Подписаться >

Апошнія ў гэтым Вялікім пасце набажэнствы Крыжовага шляху пройдуць у касцёлах у Вялікую пятніцу, 7 красавіка.

Last modified onПанядзелак, 03 Красавік 2023 12:07
FaLang translation system by Faboba
Template Design © Joomla Templates | GavickPro. All rights reserved.