У цэнтры Мінска католікі правядуць працэсію Божага Цела. Упершыню – без прыпынку ля Чырвонага касцёла
- Written by KATOLIK.LIFE
- Published in Царква
- Add new comment
Стала вядомая дата, на якую запланавана працэсія, падчас якой звычайна сотні вернікаў ішлі ад касцёла Найсвяцейшай Тройцы да Чырвонага касцёла.
Правядзенне працэсіі Божага Цела ў Мінску ў 2023 годзе запланавана на нядзелю 11 чэрвеня. Гэта штогадовае масавае мерапрыемства каталіцкіх вернікаў, якія выходзяць на цэнтральныя вуліцы гарадоў, каб сведчыць пра сваю веру ў Хрыста, Ягонай любові, прасіць Божага благаслаўлення для горада, народа і ўсяго свету.
Летась працэсія праходзіла ў Мінску ўпершыню пасля двухгадовага перапынку. Звычайна сотні вернікаў у беларускай сталіцы ішлі па праспекце Незалежнасці ад касцёла Найсвяцейшай Тройцы (святога Роха) на Залатой Горцы да Чырвонага касцёла, і рабілі прыпынкі каля алтароў, у тым ліку ля Вечнага агню на плошчы Перамогі.
«На вялікі жаль, каля нашай святыні, якая патрабуе асаблівай увагі і малітвы, алтар упершыню за 33 гады не запланаваны», – паведаміла парафія святога Сымона і святой Алены.
Алтар ля Чырвонага касцёла ў 2022 годзе
Нагадаем, Чырвоны касцёл закрыты ўжо звыш 7 месяцаў. Парафія звярнулася з просьбай аб малітве Пампейскай навэннай у інтэнцыі вяртання храма вернікам.
Наш канал в Telegram – только важное. Подписаться >
У парафіі таксама падзякавалі ўсім, хто прывозіць ваду ў плябанію – дом каля храма, у якім працягваюць жыць святары, і які адрэзалі ад усіх камунікацый.
Фота: Марына Валасар
Related items
- Фэст у лясной капліцы з незвычайнай гісторыяй святкавалі капуцыны і пілігрымы
- «Бог даў нам адсутнасць паветранай трывогі». Пра Дзень дзіцяці ў Жытоміры распавёў біскуп
- І ў горадзе, і ў вёсцы: фестываль арганнай музыкі пройдзе ў касцёлах Беларусі
- Такі падарунак – толькі ад байкераў. Мотасезон яны адкрылі ў касцёле
- Пад'ём у 3:30, маўчанне і ніякіх гаджэтаў. Адзіны ў свеце беларус камельдул наведаў родны горад