Logo
Print this page

Крыніца супакою: альбом хрысціянскіх спеваў выпусціла каталіцкая верніца

У зборнік, які выкладзены на YouTube, увайшлі 11 песень па-беларуску. Паслухаем, каб Пан Бог напоўніў сэрцы любоўю і супакоем.

Альбом хрысціянскіх спеваў па-беларуску «Крыніца супакою» прадставіла 15 траўня каталіцкая верніца Вольга Хілько з Мінску:

«З радасцю дзялюся новым альбомам, у які ўвайшлі спевы, якія я прэзентавала раней, а таксама новыя. Няхай Пан Бог напаўняе вашыя сэрцы любоўю і супакоем».

Запісы песень выкладзены на YouTube. У апісанні відэа ёсць спасылка на тэксты, акорды і mp3.

У альбом увайшлі кампазіцыі «Паслухай», «Навучы мяне», «Дух вее», «Крыніца супакою», «На Раство», «Ніколі не згарыць надзея», «Пану заспявай», «Езу, давяраю Табе», «Дакраніся да сэрца майго», «Езус побач з табой», «Голас Айца».

Вольга сама піша тэксты і музыку, спявае пад гітару. У студыйным запісе таксама задзейнічалі скрыпку, клавішы, бэк-вакал.

Media

Last modified onЧацвер, 18 Май 2023 12:09
FaLang translation system by Faboba
Template Design © Joomla Templates | GavickPro. All rights reserved.