Logo
Print this page

Кранальныя кадры: як у беларускіх вёсках сустракаюць пілігрымаў

Святары дабраслаўляюць мясцовых жыхароў, а тыя рыхтуюць для паломнікаў пачастункі.

Сотні пілігрымаў працягваюць шлях у Будслаў з розных куткоў Беларусі. Нагадаем, 30 чэрвеня – 1 ліпеня ў каталіцкім Нацыянальным санктуарыі пройдзе фэст у гонар 25-годдзя каранацыі цудатворнага абраза Маці Божай Будслаўскай.

Пешыя пілігрымы праходзяць у дзень у сярэднім каля 30-40 кіламетраў. Шлях пралягае, у тым ліку, праз вёскі – у многіх з іх па традыцыі сустракаюць паломнікаў пачастункамі, пірагамі, накрываюць сталы. Святары дабраслаўляюць мясцовых жыхароў. Кранальныя кадры пілігрымы публікуюць на сваіх старонках у Instagram.

Таксама падчас пілігрымак некаторыя ўдзельнікі адзначаюць свае дні нараджэння. 27 чэрвеня з такім святам павіншавалі кіраўніка баранавіцкай пілігрымкі айца Леанарда Адушкевіча.

Media

Last modified onАўторак, 27 Чэрвень 2023 15:26
FaLang translation system by Faboba
Template Design © Joomla Templates | GavickPro. All rights reserved.