Logo
Print this page

У Мінску абвешчана Апостальская Адміністратура для грэка-католікаў Беларусі

Гістарычная падзея адбылася пры ўдзеле прадстаўніка Ватыкана, уніяцкага і рыма-каталіцкага духавенства і вернікаў [фота + відэа]

Нунцый арцыбіскуп Антэ Ёзіч узначаліў літургічную інаўгурацыю Апостальскай Адміністратуры для грэка-католікаў у Беларусі. 15 ліпеня 2023 года Боская Літургія з удзелам дыпламатычнага прадстаўніка Ватыкана адбылася з гэтай нагоды ў храме Душпастырскага цэнтра Праведнага Язэпа ў Мінску.

Такім чынам, распачалася афіцыйная дзейнасць Апостальскай Адміністратуры, створанай Папам Рымскім 30 сакавіка 2023 года. Свята адбылося пры ўдзеле Архімандрыта Сяргея Гаека, які кананічна ўступіў на пасаду Апостальскага Адміністратара, грэка-каталіцкіх святароў і вернікаў, а таксама рыма-каталіцкіх біскупаў і святароў.

Фота з урачыстасці апублікаваў на сваёй старонцы святар Андрэй Крот з подпісам: «Святкуем. Дзякуй Богу за Апостальскую Адміністратуру, дзякуй з служэнне Архімандрыту Сяргею!»

Наш канал в Telegram – только интересное и важное. Подписаться >

З нагоды свята ў Душпастырскі цэнтр даставілі экспазіцыю копій Марыйных абразоў, якія пілігрымуюць па парафіях Беларусі і якія нядаўна благаславіў у Ватыкане Папа Рымскі Францішак.

Media

Last modified onПятніца, 21 Ліпень 2023 14:37
FaLang translation system by Faboba
Template Design © Joomla Templates | GavickPro. All rights reserved.