Logo
Print this page

«Першая ў свеце». Каманда католікаў стварае ў Беларусі унікальную сістэму і запрашае далучацца

Бот Аарон у дапамогу: праект Imsha.by пашыраецца на ўсю краіну і шукае валанцёраў у парафіях.

Праект, які сабраў і сістэматызаваў расклад святых Імшаў у каталіцкіх парафіях Мінска, выходзіць на новы ўзровень. Гаворка ідзе пра вядомы многім рэсурс Imsha.by, створаны камандай энтузіястаў.

«Колькі разоў здаралася так, што мы спрабавалі даведацца, дзе і а якой можна сустрэцца з Хрыстом у Мінску! А гэта не так проста — інфармацыя, схаваная ў глыбіні інтэрнэт-старонак і ў суполках сацсетак, часам была неактуальная, і даводзілася тэлефанаваць сябрам-католікам і пытацца — у колькі Святая Імша?», — гавораць аб ідэі праекта аўтары.

Цяпер на рэсурсе прадстаўлена інфармацыя пра месца і час (у тым ліку з пазнакай аб онлайн-трансляцыі) цэлебрацыі рыма-каталіцкай Імшы і грэка-каталіцкай Літургіі ў Мінску.

І вось каманда абвясціла пра тое, што занялася стварэннем такой сістэмы для ўсёй Беларусі і запрасіла валанцёраў з парафій. Для дапамогі ім створаны бот Аарон.

«Давайце разам зробім першую ў свеце сістэму, дзе людзі ад парафій падаюць інфармацыю пра расклад Імшаў, а іншыя могуць карыстацца гэтай інфармацыяй. Гэта сапраўды лёгка і зразумела! Мы робім усё, каб нават дзіцё ці бабулька змаглі кіраваць раскладам Імшаў. Прасцей не прыдумаеш: самі парафіяне кіруюць інфармацыяй, якой могуць скарыстацца іншыя людзі».

Наш канал в Telegram – только интересное и важное. Подписаться >

Каб заахвоціць да супрацы святароў і знайсці валанцёраў у парафіях аўтары праекту прыязджаюць на дыяцэзіяльныя сустрэчы святароў і распавядаюць аб праекце. А ў сваіх сацсетках – знаёмяць з удзельнікамі каманды.

FaLang translation system by Faboba
Template Design © Joomla Templates | GavickPro. All rights reserved.