Logo
Print this page

Месца малітвы прафесіяналаў – Гудагай: санктуарый нараджае традыцыі

Тут ладзяць сустрэчы з нагоды прафесійных святаў, а таксама часта адзначаюць юбілеі шлюбаў – фотападборка.

Гудагайскі санктуарый Маці Божай Шкаплернай – каталіцкая святыня, дзе найчасцей у Беларусі адбываюцца малітвы з нагоды прафесійных святаў. Менавіта ў гэтым санктуарыі Гродзенскай дыяцэзіі арганізуюць асаблівыя сустрэчы і збіраюць на святыя Імшы вернікаў, аб'яднаных прафесійнай дзейнасцю.

Падчас такіх сустрэч у санктуарыі клапоцяцца пра адмысловае аздабленне, каб падкрэсліць характар малітвы – гэта відаць на фотасправаздачах, якія публікуе санктуарый на сваёй старонцы. Напрыклад, апошнія такія малітвы прайшлі ў інтэнцыі настаўнікаў і работнікаў культуры.

Наш канал в Telegram – только интересное и важное. Подписаться >

Акрамя таго, у Гудагаі часта цэлебруюцца святыя Імшы і з нагоды святаў «прафесіяналаў-сужэнцаў»: на юбілеі шлюбаў. У прыватнасці, 40-ю гадавіну сужэнства Крысціны і Віктара Габрыяловічаў адзначылі 7 кастрычніка. Прапануем фотападборку з такіх апошніх падзеяў.

FaLang translation system by Faboba
Template Design © Joomla Templates | GavickPro. All rights reserved.