Logo
Print this page

Штодня а 21-й. У Instagram браты-францішкане ладзяць малітоўныя эфіры

Да Ружанцовай онлайн-малітвы запрашаюць далучацца ўсіх жадаючых на працягу кастрычніка.

У кастрычніку, які ў Каталіцкай царкве прысвечаны малітве Ружанца, беларускія браты-францішкане ладзяць на сваёй старонцы ў Instagram прамыя эфіры. Кожны вечар у 21.00 пачынаецца онлайн-малітва, далучацца да якой запрашаюць усіх жадаючых.

Трансляцыя на старонцы @minaryty_by вядзецца з францішканскага кляштара ў Гродне, малітва чытаецца на беларускай мове.

Наш канал в Telegram – только интересное и важное. Подписаться >

«Прамаўляй адну дзясятку штодзённа і ўбачыш, што Марыя будзе цябе змяняць, а праз цябе свет. Але памятай, плёны Ружанца доўга нябачныя, таму ён здаецца нудным. Шатан зробіць усё, каб ты не прамаўляў гэтай малітвы, бо ведае, што яна адкрые тваё сэрца на найвялікшую любоў, якой ёсць Бог, і што праз яе ты будзеш кіраваць светам, просячы для яго ласку міру перад абліччам Бога і Марыі», – цытуюць манахі святога Максімільяна Марыю Кольбэ, запрашаючы яднацца ў малітве.

Last modified onЧацвер, 26 Кастрычнік 2023 11:11
FaLang translation system by Faboba
Template Design © Joomla Templates | GavickPro. All rights reserved.