9 траўня ў дзень Унебаўшэсця Пана католікі моляцца аб супакоі на зямлі
- Written by KATOLIK.LIFE
- Published in Царква
- Add new comment
У некаторых парафіях таксама просяць Бога «аб адэкватным падыходзе да гэтай гадавіны ды пакорнай і глыбокай ацэнцы гэтай гісторыі ў нашым народзе».
Урачыстасць Унебаўшэсця Пана (чытайце пра свята: «Наша Айчына – на Нябёсах») католікі адзначаюць сёлета 9 траўня – у дзень, калі падчас святых Імшаў вернікі ў Беларусі традыцыйна моляцца за ўсіх ахвяраў Другой сусветнай вайны і аб супакоі на зямлі. У аб'явах адной з парафій мы заўважылі такую пашыраную малітоўную просьбу:
«Просім Бога аб вечнай узнагародзе для ўсіх, хто загінуў у гэтай страшнай трагедыі. Просім таксама Бога для нас аб адэкватным падыходзе да гэтай гадавіны ды пакорнай і глыбокай ацэнцы гэтай гісторыі ў нашым народзе».
Нагадаем, падчас Другой сусветнай вайны загінулі многія беларускія католікі-пакутнікі. Напрыклад, 1 жніўня 1943 года адзінаццаць сясцёр назарэтанак былі расстраляныя фашыстамі пад Навагрудкам замест арыштаваных мірных жыхароў (на ілюстрацыі ніжэй). Чытайце таксама: Другая Сусветная вайна для Каталіцкай Царквы. Міфы і факты >

Украінскія католікі маліліся напярэдадні, 8 траўня, калі адзначаецца дзень заканчэння Другой сусветнай у Еўропе, а ва Украіне – Дзень памяці і перамогі над нацызмам у Другой сусветнай вайне 1939-1945 гадоў. Міжканфесійныя малебны з удзелам мясцовых уладаў адбываліся на вуліцах многіх гарадоў, напрыклад, у Жытоміры.

Мясцовыя вернікі таксама прасілі Бога за загінулых у цяперашняй вайне і аб дары справядлівага міру (на галоўным фота – Харкаў пасля чарговай ракетнай атакі).
Наш канал в Telegram – только интересное и важное. Подписаться >
Related items
-
Каля Чырвонага касцёла не змог памаліцца яго былы пробашч
-
Рэдкі выпадак: у раённай лякарні адкрылі каталіцкую капліцу – як яна выглядае
-
Асаблівы выпадак: Папскі нунцый ва Украіне маліўся ля стыхійнага мемарыялу і суцяшаў пацярпелых
-
Самы папулярны хрысціянскі курс? У беларускім Касцёле пашырае ўплыў «Альфа»
-
Кадры, якія ўражваюць: грэка-каталіцкая моладзь малілася на месцы гібелі мірных жыхароў у Цярнопалі