BEL
†Бог любіць цябе такім, які ты ёсць! †Хрыстос дабравольна пайшоў на крыж за твае правіны †Смерць пераможана! † Найбольш просты шлях да святасці - не асуджай! †Ісус шукае і чакае цябе! †Хрыстос уваскрос! †Д'ябал не можа зрабіць пекла прывабным, таму ён робіць прывабнай дарогу туды

Унікальнае фота: дзве сяброўкі сустрэліся ў пілігрымцы праз 12 гадоў

А паломнікі з Мінска танчылі разам з біскупам пад песню пра тое, што любоў перамагае страх. Відэа – ніжэй.

Удзельніца пешай пілігрымкі з Нарачы ў Будслаў апублікавала два здымкі, якія зроблены з розніцай у 12 гадоў. На першым фота – яна разам з сяброўкай у 2012 годзе, калі, яшчэ будучы дзецьмі, яны адправіліся ў паломніцтва. У 2024 годзе яны, ужо дарослыя дзяўчыны, зноў сустрэліся ў пілігрымцы і сфатаграфаваліся ўсё з тымі ж жоўтымі пілігрымскімі хусткамі.

Дзяўчына, якая выклала фота, – Караліна Пляшак (на фота злева) з каталіцкай парафіі святога Апостала Андрэя ў Нарачы, супрацоўніца нарачанскай сельскай бібліятэкі. На першым здымку – ёй 10 гадоў, а на другім – 22 гады.

А яшчэ ў тэму пілігрымак, якія цяпер ідуць у Будслаў, дадалі два яркія відэа. На першым – удзельнікі пілігрымкі з Мінска ў касцёле ў Альковічах танчаць разам з біскупам Юрыем Касабуцкім пад песню пра тое, што любоў перамагае страх.

На другім відэа – моладзь з Пастаў заводзіць пад прыпеў «Я іду за Хрыста і Касцёл».

Media

Last modified onЧацвер, 04 Ліпень 2024 14:46
Дадаць каментарый

Ахоўны код
Абнавіць