Святочны дрэс-код з вышыванкай паказаў беларускі святар
- Written by KATOLIK.LIFE
- Published in Царква
- Add new comment
На шляху ў Будслаў пробашч з Пружанаў служыў у адзенні з нацыянальным арнаментам.
На завяршэнне пілігрымкі каталіцкіх вернікаў з Баранавічаў у Будслаў адзін са святароў адпраўляў святую Імшу ў незвычайным уборы. Ягоныя альба і стола, у якіх ён выйшаў да алтара, былі ўпрыгожаны беларускімі нацыянальнымі ўзорамі.
Больш за ўсё ўвагу звяртае на сябе святочная стола з яркай вышыванкай. Гэтая накідка з'яўляецца сімвалам крыжа, які нёс Езус Хрыстус, і асвячальнай ласкі, што ўпрыгожвае душу прэзбітэра.
Мяркуючы па ўсім, арнамент на столе быў нанесены па індывідуальнай замове. У каталогу майстэрні Sacris Vestibus, якая вырабляе ў Беларусі літургічнае адзенне для каталіцкіх святароў, менавіта такіх прадметаў няма.
Святар, які паказаў нацыянальны святочны дрэс-код, – пробашч каталіцкай парафіі ў Пружанах ксёндз Павел Ярашэвіч. У альбе з вышыванкай яго бачылі і раней. Акрамя таго, што ксёндз Павел – шматразовы ўдзельнік пешых пілігрымак, ён яшчэ і байкер. Падрабязна пра сябе святар нядаўна распавёў праекту «Ласіны рог». [глядзіце ніжэй]
Media
Related items
-
«Уся каталіцкая Беларусь моліцца». Як адрозніваецца афіцыйнае і неафіцыйнае жыццё Касцёла
-
Нунцыю і біскупу не дазволілі сустрэцца са зняволенымі святарамі
-
Упершыню новы пробашч у Будславе звярнуўся да вернікаў
-
«Сустрэліся два энерджайзеры». Незвычайную пару абвянчаў біскуп
-
Стаў вядомы загадкавы «Асаблівы госць» Юбілею моладзі ў Брэсце