Logo
Print this page

Васільковы шлюб па-каталіцку: фота стылёвага вянчання паказалі ў Будславе

Не толькі маладыя, але і святар выйшлі да алтара ў адзенні з гэтым сімвалам Беларусі.

Каталіцкі Нацыянальны санктуарый Маці Божай Будслаўскай апублікаваў чароўныя здымкі з сакрамэнту шлюбу, які адбыўся тут у дзень адпустовай урачыстасці – 2 ліпеня. Аляксандр і ягоная нявеста Іна апрануліся не ў звыклыя для такой падзеі гарнітур і белую сукенку.

Як відаць на здымках, маладыя прыбраліся ў васільковым стылі і прыйшлі на свой шлюб у адпаведных вышыванках. У вопратцы з вышытымі васількамі была і сведка. І букет, які яна падрыхтавала для маладой, – канечне ж васільковы.

Больш за тое, элементы з васількамі былі і на арнаце святара – пробашч парафіі ксёндз Дзмітрый Дубовік апрануў менавіта такі элемент літургічнага адзення: з выявай Маці Божай Будслаўскай, якую абрамляюць васількі. І не толькі – гэты адзін з сімвалаў Беларусі быў багата прадстаўлены на арнаце.

Наш канал в Telegram – только интересное и важное. Подписаться >

FaLang translation system by Faboba
Template Design © Joomla Templates | GavickPro. All rights reserved.