BEL
†Бог любіць цябе такім, які ты ёсць! †Хрыстос дабравольна пайшоў на крыж за твае правіны †Смерць пераможана! † Найбольш просты шлях да святасці - не асуджай! †Ісус шукае і чакае цябе! †Хрыстос уваскрос! †Д'ябал не можа зрабіць пекла прывабным, таму ён робіць прывабнай дарогу туды

Шоперы ад кармэлітак: манахіні з Гудагая заняліся хэндмэйдам

Сёстры сталі вырабляць торбы для пакупак з хрысціянскімі слоганамі і малюнкамі.

Сёстры кармэліткі Дзіцяткі Езуса ў Гудагаі рэалізуюць новую ідэю: шыюць торбы для шопінгу, размалёўваюць іх і наносяць на іх хрысціянскія слоганы, цытаты святых – напрыклад, святога Рафала Каліноўскага, святой Тэрэзы ад Езуса.

Атрымліваюцца арыгінальныя рэчы, якія манахіні прапануюць атрымаць для сябе ці ў падарунак для сябра – вырабы могуць даслаць поштай. Таксама сёстры могуць расфарбаваць шопер пад замову – выканаць уласны праект заказчыка.

Хэндмэйдам займаюцца сястра Таццяна і сястра Ідалія, з якімі можна звязацца праз электронную пошту па адрасе noe_arka @ mail.ru ці праз тэлефон па нумарах: +375 29 884 39 67 (с. Ідалія), +375 29 889 57 62 (с. Таццяна).

Наш канал в Telegram – только интересное и важное. Подписаться >

Дадаць каментарый

Ахоўны код
Абнавіць