Logo
Print this page

«Мой пробашч, і твой, і ваш». Духавенства наведала парафію, дзе быў арыштаваны святар

Сітуацыю ксяндза Генрыха Акалатовіча публічна не ўзгадвалі.

Пастырская сустрэча духавенства Мінска-Магілёўскай архідыяцэзіі адбылася ў Валожыне – у парафіі святога Юзафа, дзе служыў пробашчам ксёндз Генрых Акалатовіч [ён – на архіўным фота разам з Мітрапалітам], арыштаваны ў 2023 годзе і затым асуджаны на 11 гадоў зняволення па абвінавачванні ў «здрадзе дзяржаве».

Сустрэча праходзіла ў свята Езуса Хрыста, Найвышэйшага і Вечнага Святара. У разважанні пра гэта свята ў гаміліі падчас святой Імшы, на якой прысутнічалі таксама мясцовыя парафіяне, Мітрапаліт Мінска-Магілёўскі арцыбіскуп Юзаф Станеўскі ўзгадаў святароў, якія за веру былі сасланыя ў канцлагеры:

«Гэта кардынал Казімір Свёнтэк, ксёндз Міхал Варанецкі, ксёндз Юзаф Маціеўскі, мой пробашч і твой, і ваш, і іншыя святары, якія пакінулі нам прыклад безумоўнай адданасці свайму святарству».

Пры гэтым сітуацыю ксяндза Генрыха Акалатовіча, наколькі вядома вернікам, публічна не ўзгадвалі. Некаторыя парафіяне з удзячнасцю адклікаліся пра новага пробашча – ксяндза Валянціна Станкевіча, падкрэсліваючы яго добрыя якасці.

Наш канал в Telegram – только интересное и важное. Подписаться >

FaLang translation system by Faboba
Template Design © Joomla Templates | GavickPro. All rights reserved.