Logo
Print this page

Топ-7 фота: як у Беларусі адзначылі «Дзяды»

Вернікі ішлі працэсіямі на могілкі і там здзяйснялі малебны, асвячалі магілы.

1-2 лістапада католікі і праваслаўныя наведвалі могілкі і маліліся за памерлых. У беларусаў гэтае свята мае народную назву «Дзяды» і да 1998 года яно было выходным, а затым было адмененае ўказам прэзідэнта.

Католікі 1 лістапада, ва ўрачыстасць Усіх святых, і 2 лістапада, ва ўспамін усіх памерлых вернікаў, наведвалі магілы родных і блізкіх. Спачатку ў храмах адпраўлялі святыя Імшы, а затым парафіяне разам са святарамі ішлі працэсіямі на мясцовыя могілкі і там здзяйснялі малебны, асвячалі магілы. У каталіцкіх мясцовасцях гэтымі днямі могілкі літаральна свяціліся ад мноства лампад.

Мы выбралі 7 лепшых фота з паблікаў парафій у Глыбокім, Варнянах, Гудагаі, Фаніпалі, Гомелі і Смаргоні (відэа), каб паказаць, як католікі Беларусі памінаюць продкаў.

Малітва за памерлых працягваецца ў Каталіцкай царкве ўвесь лістапад. Чытайце: навошта і як маліцца за памерлых >

Media

Last modified onНядзеля, 02 Лістапад 2025 20:44
FaLang translation system by Faboba
Template Design © Joomla Templates | GavickPro. All rights reserved.