Якім будзе новы касцёл у Магілёве, дзе і калі яго пабудуюць?
- Written by KATOLIK.LIFE
- Published in Царква
- Add new comment
Распрацаваны праект будучага комплексу манахаў дамініканаў.
Пробашч рыма-каталіцкай парафіі святога Казіміра і святой Ядвігі ў Магілёве айцец Раман Шульц паказаў праект будучага комплексу манахаў дамініканаў у гэтым горадзе. Парафія, якой апякуюцца дамінікане, існуе ўжо шмат гадоў і туліцца ў простым доме.

Зараз распрацаваны праект будучага будынка, дзе пад адным дахам размесцяцца капліца, кляштар, памяшканні для душпастырскай дзейнасці і пакоі для гасцей. Для рэалізацыі праекта прыйдзецца знайсці спонсараў – дамінікане просяць аб малітве ў гэтай інтэнцыі.

Як даведаліся вернікі, новы будынак плануюць размясціць на тым жа ўчастку, дзе дамінікане знаходзяцца цяпер – па Мінскай шашы, 8б, у мікрараёне «Казіміраўка». Стары будынак хочуць знесці і пачаць будаўніцтва новага.
Але ўсё не так хутка – мяркуецца, што будаўніцтва змогуць пачаць прыкладна праз два гады.
Наш канал в Telegram – только интересное и важное. Подписаться >
Related items
-
Спрэчных канцэртаў у касцёле ў Брэсце больш не будзе? Так вырашылі ўлады, але не касцёльныя
-
Чырвоны касцёл у Мінску не адкрыюць своечасова. Стаў вядомы новы тэрмін
-
«Духоўны комплекс» пабудуюць у Пружанах. Але штосьці тут не так
-
У Мінску легендарны майстар адкрыў дабрачынны барбершоп. Ён каталіцкі
-
З аўкцыёну прадалі карціну, каб адрамантаваць касцёл у Рэчыцы