Першы ў Беларусі святар з Індыі пачаў служыць у Брэсцкай вобласці
- Written by KATOLIK.LIFE
- Published in Царква
- Add new comment
Ён добра ведае рускую і ўжо вучыць беларускую мову.
На Божае Нараджэнне ўпершыню святочную імшу ў Беларусі адпраўляў святар з Індыі. Гэта айцец Харальд Джуд Менезес, які стаў пробашчам каталіцкай парафіі Унебаўзяцця Найсвяцейшай Панны Марыі ў Дарава Ляхавіцкага раёна.
Раней тут быў пробашчам расіянін – айцец Сцяпан Цергель, яго імя і цяпер значыцца на сайце Пінскай дыяцэзіі. Ён – з Таварыства Божага Слова (Вербісты, SVD), і пасля таго, як святар з'ехаў у Расію, у кангрэгацыі прапанавалі заняць яго месца ў Дарава айцу Харальду, які ўжо шмат гадоў служыў у РФ, добра ведаў рускую мову, выкладваў відэа з разважаннямі. Святар пагадзіўся.
Такія прызначэнні адбываюцца па ўзгадненні з дыяцэзіяльным біскупам, а ў выпадку з замежнікам – яшчэ і з Упаўнаважаным па справах рэлігій і нацыянальнасцяў. Ад яго замежным святарам трэба атрымліваць дазвол на служэнне ў Беларусі.
Айцец Харальд ўжо вучыць беларускую мову і служыць святыя Імшы па-беларуску. Сюжэт пра яго паказалі на Раство па дзяржТБ.
Нагадаем, большасць каталіцкіх святароў-замежнікаў прыехалі ў Беларусь з Польшчы, таму выпадак з айцом Харальдам асаблівы. Раней, у 2021 годзе, першы ў Беларусі святар-афрыканец пачаў служыць у Гомелі.
Наш канал в Telegram – только интересное и важное. Подписаться >
Related items
-
Топ-7 фота і відэа: католікі Беларусі святкуюць Божае Нараджэнне
-
У Сапоцкіне паказалі, як выглядае згарэлы дах касцёла, і пачалі рамонт
-
Дзе глядзець відэа-онлайн на Раство-2025 – падборка трансляцый з касцёлаў
-
Цяпер – і на Новы год. Католікам у Беларусі дазволілі не трымаць пост 2 студзеня
-
Зарок маўчання? Мінуў месяц, як былі вызваленыя беларускія святары