Logo
Print this page

Каталіцкая законніца выйграла конкурс «Голас Італіі» - ВІДЭА

Сястры Крысціне 25 гадоў, яна вырашыла ўдзельнічаць у конкурсе, каб выканаць пажаданне Папы Францішка аб збліжэнні царквы са светам.

Манахіня Крысціна Скуччыя з Сіцыліі заняла першае месца на конкурсе "Голас Італіі". Сястра выйшла на сцэну ў традыцыйным манаскім адзенні з крыжом, заспявала "Lungo la Riva" і падзякавала Бога за перамогу, паведамляе ВВС.

Па словах 25-гадовай законніцы, яна прыйшла на конкурс, выконваючы пажаданне Папы Рымскага Францішка - зблізіць царкву з народам. Сястра Крысціна прыйшла паспрабаваць свае сілы ў вакальным спаборніцтве ў сакавіку.

Па ўмовах конкурсу, журы слухала прэтэндэнтаў, седзячы да іх спіной. Ужо пасля першага куплета ў выкананні дзяўчыны суддзі прыйшлі ў захапленне і націснулі на кнопкі, выказваючы сваё задавальненне.

Media

Last modified onПятніца, 06 Чэрвень 2014 11:46
FaLang translation system by Faboba
Template Design © Joomla Templates | GavickPro. All rights reserved.