Logo
Print this page

50 – 100 кіламетраў кожную нядзелю: у Беларусі – востры недахоп каталіцкіх святароў

Таму біскуп Пінскі звярнуўся з заклікам да вернікаў дыяцэзіі.

Біскуп Пінскі Антоні Дзям’янка звярнуўся з заклікам да вернікаў дыяцэзіі. Ён указаў на складаны стан з крытычным недахопам святароў і папрасіў аб малітве і намаганнях у справе новых пакліканняў да святарства:

«Многія парафіяльныя супольнасці з вялікай і багатай гісторыяй застаюцца без пастаяннай духоўнай прысутнасці і пастырства. Таксама буйныя мікрараёны вялікіх гарадоў, куды мігруе насельніцтва, застаюцца без належнай духоўнай апекі ў сувязі з недахопам душпастыраў».

Біскуп адзначыў, што тыя святары, якія аддана служаць у парафіях дыяцэзіі, часта вымушаныя быць пастаянна ў дарозе, праязджаючы па 50 – 100 кіламетраў штонядзелю, каб паспець паспавядаць і адправіць Імшу ў некалькіх парафіях.

Такая сітуацыя склалася, у тым ліку, на фоне вымушанага ад'езду з Беларусі польскіх святароў. Нагадаем, у Пінскай дыяцэзіі адразу шэсць супольнасцяў засталіся без пастырскай апекі пасля таго, як двум святарам, грамадзянам Польшчы, улады не працягнулі дазвол на служэнне.

Падобны складаны стан і ў іншых дыяцэзіях, акрамя Гродзенскай. Напрыклад, у Мінска-Магілёўскай архідыяцэзіі, дзе цяпер вырашаецца пытанне з непрацягам дазволу на служэнне пяці святарам, таксама ёсць недахоп духавенства.

Гэта адзначаў у інтэрв'ю Vatican News арцыбіскуп Юзаф Станеўскі, звяртаючы ўвагу асабліва на ўсходнія рэгіёны: на Магілёўшчыне адзін святар вымушаны абслугоўваць па тры парафіі, пераадольваючы сотні кіламетраў.

Біскуп Пінскі ў сувязі з гэтым заклікаў заахвочваць і падтрымліваць тых маладых людзей, якія адчуваюць у сваім сэрцы голас паклікання да святарскага служэння.

Звяртаючыся да юнакоў, якія чуюць натхненне да святарскага шляху, іерарх пажадаў адвагі:

«Гэта Божая справа і шлях, на якім вас будзе абараняць і ўмацоўваць Езус Хрыстус – Найвышэйшы і Вечны Святар. Вы як душпастыры патрэбныя Пану Богу, Касцёлу і вас вельмі чакаюць людзі».

Падрыхтоўкай каталіцкіх святароў у Беларусі займаецца Гродзенская духоўная семінарыя, дзе ўжо абвешчаны набор кандыдатаў.

Наш канал в Telegram – только интересное и важное. Подписаться >

Last modified onСерада, 10 Чэрвень 2026 14:34
FaLang translation system by Faboba
Template Design © Joomla Templates | GavickPro. All rights reserved.