Logo
Print this page

Першыя пілігрымкі выйшлі ў Будслаў: яны будуць ісці пешшу 9 дзён

Традыцыйна каля 2 тысяч вернікаў у складзе пілігрымак з розных куткоў Беларусі штогод накіроўваюцца на фэст Маці Божай Будслаўскай.

Першыя пешыя паломніцтвы выйшлі 25 чэрвеня ў каталіцкі Нацыянальны санктуарый у Будславе. Традыцыйна – гэта самыя працяглыя пілігрымкі з Баранавічаў і Ліды. Удзельнікі будуць ісці 9 дзён і прыбудуць да цудатворнага абраза Божай Маці 3 ліпеня – да пачатку фэсту ў Будславе.

Пілігрымаў у Баранавічах дабраславіў біскуп Пінскі Антоні Дзям'янка. Яны пройдуць найбольшую адлегласць – амаль 300 кіламетраў. Па дарозе да паломніцтва далучаюцца ўдзельнікі – з Івянца, Ракава, Радашковічаў, іншых населеных пунктаў.

У сторыс на старонцы пілігрымкі можна пакінуць сваю просьбу, аб якой будзе маліцца паломніцтва ў дарозе.

Неўзабаве ў Будслаў выйдуць пілігрымы з Віцебска, Мінска, Нарачы, Смаргоні і іншых месцаў. Летась у складзе звыш 20 пешых і роварных пілігрымак на фэст Маці Божай Будслаўскай прыбылі амаль 2,5 тыс. пілігрымаў.

Наш канал в Telegram – только интересное и важное. Подписаться >

FaLang translation system by Faboba
Template Design © Joomla Templates | GavickPro. All rights reserved.