Logo
Print this page

Папа заклікаў да братэрства ў спорце

Папа Францішак у сваёй малітоўнай інтэнцыі на ліпень ускосна спасылаецца на Чэмпіянат свету па футболе, які завяршыцца ў бліжэйшую нядзелю ў Бразіліі.

“Спорт заўсёды павінен быць магчымасцю для братэрства і чалавечага росту”, гучыць папская інтэнцыя, скіраваная да ўсіх католікаў. Другая інтэнцыя Францішка тычыцца ролі свецкіх у Касцёле і евангелізацыі. Трэба маліцца аб гэтым, каб “Святы Дух падтрымліваў працу свецкіх вернікаў, якія абвяшчаюць Евангелле ў самых бедных краінах”.

На футбольны Кубак свету Папа спаслаўся з першага дня яго правядзення. “Я жадаю ўсім цудоўнага футбольнага чэмпіянату, спаборніцтваў у духу сапраўднага братэрства”, напісаў ён месяц таму на сваім “твітэры”. Больш яскрава ён выказаўся ў сваім відэа-пасланні, якое паказала бразільскае тэлебачанне. Святы Айцец пажадаў адмовіцца ад эгаізму, расізму і нецярпімасці. Ён нагадаў, што футбол з’яўляецца “школай умацавання культуры сустрэчы, згоды і міру паміж народамі”.

Ватыканскае радыё

FaLang translation system by Faboba
Template Design © Joomla Templates | GavickPro. All rights reserved.