Logo
Print this page

Пінская духоўная семінарыя запрашае юнакоў на рэкалекцыі

Пачатак рэкалекцый 28 ліпеня ў 15.00.

Міждыяцэзіяльная вышэйшая духоўная семінарыя імя св. Тамаша Аквінскага ў Пінску запрашае міністрантаў (ад 12 гадоў) і юнакоў, якія разважаюць над сваім пакліканнем, на рэкалекцыі, якія адбудуцца з 28 па 31 ліпеня.

У праграме рэкалекцый - штодзённая святая Імша, малітва, канферэнцыі, адпачынак і праца, магчымасць прыступіць да сакрамэнту пакаяння, размовы са святаром. Рэкалекцыі - найлепшы час, каб паглыбіць веды і ўзбагаціць сваё духоўнае жыццё.

Пачатак рэкалекцый 28 ліпеня ў 15.00.

За больш падрабязнай інфармацыяй звяртацца па тэлефоне:

+375 29 523 51 53  кс. Павел Ярашэвіч

FaLang translation system by Faboba
Template Design © Joomla Templates | GavickPro. All rights reserved.