Logo
Print this page

Папа нечакана прыйшоў паабедаць у звычайнай сталоўцы

Папа Францішак 25 ліпеня 2014 г. нечакана прыйшоў на абед у сталоўку для супрацоўнікаў Ватыкана і Святога Пасаду.

Так, як і ўсе, ён стаў у чарзе з падносам у руцэ і ўзяў “пятнічную” ежу – рыбу і пасту. Затым Святы Айцец сеў за адзін з сталоў разам з некалькімі ватыканскімі служачымі. Дырэктар сталоўкі адзначыў, што Папа вёў сябе як “самым сціплы з працаўнікоў”. Ён запытаўся ў персанала пра жыццё і настрой. Пасля абеду было зроблена супольнае фота з Пантыфікам і ён адправіўся назад у сваю рэзідэнцыю. Хоць яго візіт быў “проста громам сярод яснага неба”, прызнаўся Франка Паіні, аднак стаў “адным з найвялікшых задавальненняў” у жыцці.

Ватыканскае радыё

FaLang translation system by Faboba
Template Design © Joomla Templates | GavickPro. All rights reserved.