Logo
Print this page

Францішак наведае адзін з самых "крымінальных" рэгіёнаў Італіі

Святы Айцец 26 ліпеня 2014 г. здзейсніць візіт у італьянскую Казерту. У другой палове дня Папа сустрэнецца з мясцовым духавенствам і ўзначаліць св. Імшу з удзелам вернікаў мясцовай дыяцэзіі.

Падарожжа ў “цытадэль італьянскай мафіі”, як называюць рэгіён, размешчаны на поўнач ад Неапаля, Пантыфік здзейніць праз некалькі тыдняў пасля свайго візіту ў Калабрыю. Казерта лічыцца апорай арганізаванай злачыннасці. Як вядома, 26 ліпеня Францішак планаваў здзейсніць прыватны візіт да аднаго з пратэстанцкіх пастараў і яго супольнасці ў Казерце.

Але ў гэты дзень адзначаецца ўспамін св. Ганны, а яна з’яўляецца нябеснай апякункай гэтага паўднёваітальянскага горада. Таму мясцовы біскуп прадпрыняў крокі, каб папскі візіт меў не толькі асабісты характар, і каб Святы Айцец сустрэўся таксама з мясцовымі католікамі. Пантыфік прыняў гэту прапанову і перанёс прыватны візіт да свайго сябра пастара на 28 ліпеня.

Ватыканскае радыё

FaLang translation system by Faboba
Template Design © Joomla Templates | GavickPro. All rights reserved.