Logo
Print this page

У Беларусі ўзнавілі Біблію Францыска Скарыны

«Біблія» надрукавана на самаробнай паперы з лёну метадам «чэрпання» па старадаўняй тэхналогіі XVI стагоддзя.

На святкаванні Дня беларускага пісьменства ў Заслаўі пройдзе прэзентацыя ўнікальнай кнігі «Біблія» Францыска Скарыны, узноўленай па тэхналогіі кнігадрукавання XVI стагоддзя. Сёння яе прэзентавалі журналістам.

Унікальнасць надрукаванай кнігі ў тым, што гэта не факсімільнае выданне, а поўнае аднаўленне кнігі XVI стагоддзя па старажытных тэхналогіях. Каб паўтарыць кнігадрукарскую працу Францыска Скарыны, доўга вывучалася старадаўняя тэхналогія кнігадрукавання і аднаўляўся друкаваны станок, у дакладнасці такі ж, на якім выдаваў свае кнігі Скарына.

«Біблія» надрукавана на самаробнай паперы з лёну метадам «чэрпання» па старадаўняй тэхналогіі XVI стагоддзя. Для гэтага па гравюрах таго часу быў адноўлены станок, аналагі якога ў свеце адзінкавыя. На ім ужо атрымалася надрукаваць сем кніг сапраўды такім жа чынам, якім карыстаўся беларускі першадрукар.

Як піша інфармацыйна-аналітычны партал Саюзнай дзяржавы, некаторыя асобнікі кнігі праілюстраваны мастаком Барысам Цітовічам.

Дарэчы, на свяце ў Заслаўі любы жадаючы зможа надрукаваць на станку адзін ліст «Бібліі» Скарыны.

Last modified onСерада, 03 Верасень 2014 23:23
FaLang translation system by Faboba
Template Design © Joomla Templates | GavickPro. All rights reserved.