Logo
Print this page

Уніяты правядуць у Гомелі святочную Літургію на Раство

Грэка-католікаў запрашаюць на ўрачыстую службу 25 снежня ў катэхетычнай залі на першым паверсе касцёла.

Грэка-каталіцкі (уніяцкі) прыход Трох свяціцеляў запрашае вернікаў на святочную службу на Раство Хрыстова 25 снежня ў 16.00, якая пройдзе ў катэхетычнай залі на першым паверсе касцёла.

Кантактны тэлефон святара: +375 29 9569536 (айцец Васіль Ягораў).

Нагадаем, для уніятаў у Гомелі Літургіі ладзяцца кожную другую і чацвертую нядзелю месяца ў катэхетычнай залі на першым паверсе рыма-каталіцкай царквы ў 16.30. Праводзіць Літургіі святар Магілёўскага прыходу айцец Васіль Ягораў. На службы запрашаюцца ўсе вернікі візантыйска-славянскага абраду.

Грэка-каталікі - прадстаўнікі беларускай уніяцкай Царквы, створанай для каталікоў, якія вызнаюць візантыйскі абрад. Яна была ўтворана пасля заключэння Брэсцкай уніі ў 1596 годзе. Вернікі прызнаюць вяршэнства Папы Рымскага, але моляцца па ўсходнім абрадзе. У 1791 годзе уніяты складалі 39% насельніцтва Вялікага княства Літоўскага. Пасля ўтварэння Савецкага Саюза і аж да распаду камуністычнай імперыі беларускія грэка-каталікі выйшлі з падполля і атрымалі магчымасць свабоднага вызнання веры. Па дадзеных за 2008 год у Беларусі налічваецца каля 10 тысяч вернікаў грэка-каталіцкага абраду.

Last modified onНядзеля, 20 Снежань 2015 21:36
FaLang translation system by Faboba
Template Design © Joomla Templates | GavickPro. All rights reserved.