Logo
Print this page

ФОТА: Сакрамэнты хросту і шлюбу ў гомельскім касцёле

«Хрысціяне ствараюць сям'ю не для таго, каб жыць для сябе, а каб у шлюбе працягваць служыць Богу».

У нядзеля 1 лютага, у гомельскай рыма-каталіцкай царкве адна маладая пара - Аляксандр і Юлія - брала шлюб, а іншыя маладыя сужэнцы - Іван і Вераніка - хрысцілі сваю другую дачку Алену.

- Пры хрышчэнні чалавек атрымлівае Духа Святога, а значыць, і ўсё неабходнае, каб весці хрысціянскі лад жыцця. Але хрост не вызваляе ад цягі да граху. Калі не прыходзім у храм, не сілкуемся Святой Камуніяй, не прыходзіць на споведзь - як можна весці хрысціянскі лад жыцця? Гэта немагчыма. Калі не слухаем Бога, значыць, слухаем дэмана, а дух нячысты гаворыць: ненавідзь, не маліся, не прабачай, - сказаў пробашч парафіі айцец Славамір падчас пропаведзі.

Кажучы пра сакрамэнт шлюбу, святар адзначыў:

- Хрысціяне ствараюць сям'ю не для таго, каб жыць для сябе, а каб у сям'і працягваць служыць Богу, каб у шлюбе з'яўляліся справы Божыя - дзеці. У хрысціянскіх сем'ях дзеці нараджаюцца не з разліку, не дзеля бясплатнай кватэры, а па любові. І калі Бог дае, то чаму не пяць, чаму не сем дзяцей? Хто сказаў, што двух дзяцей дастаткова? Хто разумнейшы за Бога?

У той жа час дзеці і сям'я не павінны быць ідаламі:

- Мы не можам апраўдвацца тым, што не пайшлі на службу, таму што не было часу з-за сямейных спраў, - нагадаў святар.

Last modified onНядзеля, 22 Люты 2015 19:33
FaLang translation system by Faboba
Template Design © Joomla Templates | GavickPro. All rights reserved.