Logo
Print this page

Вернікаў заклікаюць адмовіцца ў пост ад алкаголю

Гэты час з’яўляецца часам разваг, малітвы і пакуты ў інтэнцыі тых, хто злоўжывае алкаголем.

Першыя дні Вялікага посту ў Беларусі абазначаны днямі цвярозасці. У гэтыя дні ў касцёлах краіны святары заахвочваюць скласці абяцанні ўстрымання ад ужывання алкаголю на працягу пэўнага часу, або на ўсё жыццё. Свае абяцанні вернікі пакідаюць у спецыяльных «Кнігах цвярозасці».

Напрыклад, у Польшчы адзначаецца «Тыдзень цвярозасці», які ў гэтым годзе распачаўся 15 лютага. У Беларусі ж перажываюцца тры дні цвярозасці і духа пакуты: першыя чацвер, пятніца і субота Вялікага посту. Гэты час з’яўляецца часам разваг, малітвы і пакуты ў інтэнцыі тых, хто злоўжывае алкаголем.

Для беларускага грамадства праблема алкагалізму з’яўляецца вельмі сур'ёзнай. Напрыклад, колькасць беларусаў хворых на алкагалізм і псіхозы, выкліканыя алкаголем, у 2013-м годзе, паводле дадзеных Белстату, склала 21 722 асобы. Таксама ў краіне павялічваецца вытворчасць алкагольных напояў. За апошнія 10 гадоў вытворчасць павялічылася амаль у два разы.

Паводле ж Сусветнай арганізацыі аховы здароўя ў штогадовым дакладзе «Аб стане ў галіне алкаголю і здароўя -2014», Беларусь знаходзіцца на першым месцы па ўжыванні чыстага спірта на душу насельнітцва. У сярэднім адзін жыхар рэспублікі старэйшы за 15 гадоў ужывае 17, 5 літраў чыстага спірту ў год. Мужчыны п’юць больш — 27, 5 літраў чыстага спірта, жанчыны менш — 9, 1 літраў.

Менавіта таму Касцёл як у Беларусі, так і ў свеце заахвочвае да змагання з гэтай знішчальнай хваробай нашага сучаснага грамадства.

Catholic.by

Last modified onЧацвер, 19 Люты 2015 16:07
FaLang translation system by Faboba
Template Design © Joomla Templates | GavickPro. All rights reserved.