Logo
Print this page

Каталікі Ішкалдзі і Паланэчкі сабралі ахвяраванні для гомельскага хоспісу

На атрыманыя 10 мільёнаў рублёў законніцы набудуць для дзіцячых катэджаў маскітныя сеткі.

У перыяд Вялікага посту каталіцкія вернікі сельскіх парафій ў Ішкалдзі і Паланэчцы зноў правялі акцыю дапамогі выхаванцам дзіцячай вёскі ў Гомелі. Сёстрам-бэнэдыктынкам, якія займаюцца хворымі дзецьмі ў хоспісе, парафіяне перадалі каля 10 мільёнаў рублёў.

Вера без учынкаў мёртвая, і гэта важна ўсведамляць асабліва ў перыяд Вялікага посту.

Гомельскія законніцы дзякуюць братам і сёстрам, разумеючы, што для маленькіх сельскіх парафій, дзе, у асноўным, адны пенсіянеры, гэта вельмі вялікая сума. Сёстры ўжо вырашылі, куды накіруюць атрыманыя ахвяраванні: на гэтыя грошы яны купяць на вокны ўсіх дзіцячых катэджаў маскітнымі сеткі.

Last modified onЧацвер, 28 Сакавік 2013 15:08
FaLang translation system by Faboba
Template Design © Joomla Templates | GavickPro. All rights reserved.