Logo
Print this page

Шматдзетная сям'я прынесла ў храм на хрышчэнне свайго чацвёртага дзіцяці [ФОТА]

Святар - дзядзька дзяўчынкі - пажадаў кожнай сям'і моцнай веры, каб пераадольваць усе праблемы і цяжкасці.

Сям'я Рамуальда і Галіны Ядкоўскіх прынеслі ў каталіцкі храм хрысціць свайго чацвёртага дзіцяці. 14 чэрвеня ў гомельскім касцёле хрышчэнне атрымала маленькая Анэлія. Цікава, што сакрамэнт удзяліў стрыечны брат шматдзетнага бацькі - айцец Андрэй, які служыць у Вялікай Бераставіцы і адмыслова прыехаў у Гомель, каб хрысціць пляменніцу.

- Я жадаю кожнай сям'і веры, бо калі ёсць моцная вера, сям'я пераадольвае ўсе праблемы і цяжкасці, - звярнуўся да сужэнцаў святар. - Верыць - гэта прасіць: дай мне, Божа, як я хачу, але хай будзе так, як Ты хочаш. Няхай Езус будзе ў жыцці кожнага з нас на першым месцы. Запрашайце Яго ў сваё жыццё, тады будзе сапраўдная мудрасць, радасць і любоў.

Шматдзетная сям'я католікаў жыве ў Доўску Рагачоўскага раёна. Рамуальд родам з Гродзеншчыны, прыехаў у Гомель на адпрацоўку і тут знайшоў свой лёс.

- Галіна была праваслаўнай, але калі выйшла замуж, не толькі прыняла каталіцтва, але і ўвайшла ў клімат каталіцызму, кожную нядзелю імкнецца быць на Імшы, нават калі ў мужа не атрымліваецца па працы. У гэтай сям'і ёсць вера, і сведчанне таму - іх дзеці, - адзначыў святар.

FaLang translation system by Faboba
Template Design © Joomla Templates | GavickPro. All rights reserved.