Logo
Print this page

У Гомелі выступілі хрысціянскія музыкі з песнямі на вершы Яна Твардоўскага [фота]

Мінчук Андрэй Лугін прэзентаваў дыск з кампазіцыямі на вершы знакамітага польскага паэта-святара ў перакладзе на беларускую мову.

Мінскі творчы праект «Laudans» які аб’ядноўвае хрысціянскіх музыкаў, выступае ў рыма-каталіцкіх парафіях Беларусі і 5 траўня прыехаў у Гомель. У мясцовым касцёле прайшоў бясплатны канцэрт, падчас якога прагучалі песні на вершы знакамітага польскага святара Яна Твардоўскага ў перакладзе на беларускую мову. Аўтар і выканаўца песень - мінскі музыка Андрэй Лугін:

- Кожны з нас жадае праслаўляць Бога сваёй творчасцю. Заклікаем і вас усхваляць нашага Пана разам з намі! Мы хочам прадставіць сваю праграму «Трэба спяшацца любіць», якая ўяўляе сабой цыкл песень, напісаных намі на словы вершаў знакамітага польскага святара і паэта кс. Яна Твардоўскага. Нас вельмі ўразіла духоўная глыбіня і прыгажосць яго твораў, і мы вырашылі перадаць яе з дапамогай музыкі. Мы хочам дзяліцца думкамі гэтага вялікага чалавека, каб яны натхнілі іншых пазнаваць Бога і любіць Яго ўсё больш.

 

Last modified onНядзеля, 05 Май 2013 21:36
FaLang translation system by Faboba
Template Design © Joomla Templates | GavickPro. All rights reserved.